На Міншчыне "двайнік" зняў з рахунка свайго знаёмага мільён рублёў

Незвычайны выпадак адбыўся ў горадзе Узда ў Мінскай вобласці. Мясцовы жыхар зняў з банкаўскага рахунка свайго знаёмага амаль мільён рублёў. Пры гэтым ён паказваў супрацоўніцы аддзялення "Беларусбанку" свой пашпарт.
Высветлілася, што ў мужчынаў абсалютна аднолькавыя імя, прозвішча і імя па бацьку. Супрацоўнікі банку нічога не заўважылі і грошы выдалі. Як паведамляе "Народная газета", махлярства ўсё ж выкрылася і "двайнік" быў затрыманы міліцыяй.