На Міншчыне і Гродзеншчыне 16 чэрвеня выпала траціна месячнай нормы ападкаў
Больш за траціну чэрвеньскай нормы ападкаў выпала ўдзень 16 чэрвеня ў шэрагу населеных пунктаў Мінскай і Гродзенскай абласцей. Як паведамляе БелаПАН, у Нарачы выпала 29 мм (29 літраў воды на квадратны метр тэрыторыі), Вілейцы — 28 мм, Ашмянах і Валожыне — 26 мм. Такая колькасць ападкаў трапляе ў катэгорыю небяспечных з'яў надвор'я (15—49 мм за 12 гадзін лічыцца моцным дажджом, які ўваходзіць у спіс такіх з'яў). У Мінску ў аўторак выпала 14 мм ападкаў.
Штармавы вецер назіраўся ў Слуцку — да 18 м/с, Любані — 16 м/с і Драгічыне — 15 м/с.
Нагадаем, што першая палова чэрвеня ў Мінску па ацэнках метэаролагаў стала самой дажджлівай за ўвесь перыяд назіранняў.