На мінскіх заводах з-за спёкі будуць паліваць падлогу вадой
На прадпрыемствах сталіцы і ў месцах масавага адпачынку будуць праведзены дадатковыя меры ў сувязі з гарачым надвор'ем, паведамляюць "Мінск-Навіны".
У цэхах стануць паліваць падлогу халоднай вадой, зладзяць спецыяльныя месцы для адпачынку працоўных. У зонах масавага адпачынку, асабліва каля вадасховішчаў, праваахоўныя органы будуць праводзіць дадатковыя патруляванні.