На Мінскім моры лепшы беларускі рыбак за 6 гадзін злавіў 9 кілаграм рыбы
Учора на Мінскім моры адбыліся спаборніцтвы па рыбалоўным спорце. Усе ўдзельнікі размясціліся на адлегласці 10 метраў адзін ад аднаго.
Рыбу было дазволена лавіць адной вудай з адзіным кручком, а таксама з абмежаванай колькасцю падкормкі. У выніку перамгла каманда Першамайскага раёна сталіцы.
Лепшым рыбаком апынуўся Андрэй Клячко. За шэсць гадзінаў ён злавіў 9 кілаграмаў рыбы. Яшчэ адзін прыз, за самую вялікую рыбіну, таксама дастаўся камандзе-чэмпіёну.