На мінулым тыдні ў Мінску на грып і ВРВІ захварэлі больш за 29 тысяч чалавек
У Мінску на мінулым тыдні за медыцынскай дапамогай з сімптомамі ВРВІ і грыпу звярнуліся больш за 29 тысяч чалавек, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Амаль палова з іх — дзеці да 14 гадоў. 185 чалавек давялося шпіталізаваць. З іх 165 дзяцей. Медыкі прагназуюць, што эпідэмія, абвешчаная ў горадзе 24 студзеня, працягнецца да сярэдзіны сакавіка.
У цяперашні час у сталіцы праводзяцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы: абмежавана наведванне пацыентаў у лякарнях, у дзіцячых паліклініках — правядзенне прыёмаў здаровых дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і прафілактычных аглядаў школьнікаў.