На Міёршчыне 5 месяцаў існавала нелегальная ўрэзка ў нафтапрадуктаправод

12 тон дызельнага паліва на суму каля 24 мільёнаў рублёў скралі двое жыхароў Міёрскага райна з магістральнага нафтапрадуктаправода. "Несанкцыянаванай" урэзкай яны карысталіся цягам пяці месяцаў.
Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа. Абодва мужчыны затрыманыя міліцыянтамі, паведамляе БелаПАН.