На Міёршчыне вясковыя хлопцы зачынілі злодзеяў у краме
Няўдала скончылася спроба дваіх рэцыдывістаў з Верхнядзвінску абрабаваць краму ў вёсцы Слабада, што на Міёршчыне. Ноччу мужчыны залезлі ў памяшканне і навобмацак збіралі здабычу, калі міма ішоў з дыскатэкі мясцовы хлопец. Заўважыўшы, што ў краме нехта ёсць, ён паклікаў сяброў. Разам хлопцы прыпёрлі дзверы крамы ды трымалі іх, пакуль не прыехалі міліцыянты.
Як распавядаюць у Міёрскім РАУС, злодзеі, зразумеўшы, што ім не пазбегнуць сустрэчы з міліцыяй, вырашылі зрабіць выгляд, што нічога не бралі. У цемры яны паспрабавалі пакласці ўсё скрадзенае на месца, і запіхалі жаночыя панчохі... ў лядоўню з прадуктамі.