На могілках у Маскве біліся і стралялі 200 чалавек, 50 затрымана, 3 загінулі

На могілках у Маскве біліся і стралялі 200 чалавек, 50 затрымана, 3 загінулі

На Хаванскіх могілках у Маскве адбылася масавая бойка. У ёй удзельнічалі ад 200 да 500 чалавек. 50 з іх затрыманыя. Паведамляецца пра 3 загінулых. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адзін з іх — паліцэйскі. Таксама ёсць і параненыя.

Расійскія СМІ адзначаюць, што ў канфлікце ўдзельнічалі ўраджэнцы Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Выкарыстоўваліся агнястрэльная зброя, бейсбольныя біты, арматура, палкі. Мяркуецца, што прычынай бойкі стала размеркаванне тэрыторый абслугоўвання могілак. На месца выязджалі байцы АМАПу.