На мяжы Беларусі і Расіі захаваецца выбарачны транспартны кантроль

На беларуска-расійскай мяжы захаваецца выбарачны транспартны кантроль, заявіў міністр транспарту Расіі Ігар Левітан пасля адкрыцця ў Мінску Беларускага транспартна-лагістычнага форума. Сёння было падпісана пагадненне, згодна з якім транспартны кантроль на расійска-беларускай мяжы будзе скасаваны і перанесена на знешнія межы Саюзнай дзяржавы. Аднак выбарачны кантроль захаваецца, патлумачыў расійскі міністр транспарту. Гэта тычыцца аўтамабіляў, інфармацыя пра якія будзе ісці ад беларускіх памежнікаў і мытнікаў. Калі беларусы заўважаць парушэнні, яны не будуць затрымліваць машыну на мяжы з Украінай ці Еўрасаюзам, а прапусцяць яе далей у Расію. Там ёй будуць займацца расійскія спецыялісты.

З цягам часу і выбарачны кантроль таксама здымуць: пра новае расійска-беларускае пагадненне праінфармуюць міністэрствы транспарту еўрапейскіх краінаў, паведамляе БелаПАН.