На мяжы каля Гродна вызвалілі траіх беларусак, якіх везлі ў польскі бардэль
Траіх жыхарак Гродна, якіх везлі ў Польшчу для працы ў бардэлі, вызвалілі беларускія праваахоўнікі. На пункце пропуску “Брузгі” яны спынілі аўтамабіль, на якім двое
грамадзян Польшчы вывозілі беларусак.
Як паведамляецца, аператыўнікі мелі інфармацыю пра мэты прыбыцця ў нашу краіну палякаў, уладальнікаў падпольнага бардэля ў горадзе Санок, і іх перасоўванне па нашай краіне адсочвалася.
У Гродне на здымнай кватэры яны наладзілі сваеасаблівы “кастынг”. За кожную адабраную дзяўчыну пасярэдніца атрымала па 300 долараў. Грамадзяне Польшчы затрыманыя.
БелаПАН