На мяжы кіроўца дарожнай службы задавіў на грузавіку свайго калегу

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, супрацоўнікі дарожна-будаўнічага ўпраўлення працавалі на тэрыторыі кантрольна-прапускнога пункту "Казловічы-2". Кіроўца грузавіка "МАН", рухаючыся заднім ходам, не заўважыў калегу і выпадкова наехаў на яго.



Ад атрыманых траўмаў 69-гадовы мужчына, трактарыст прадпрыемства, загінуў на месцы.



Па факце здарэння праводзіцца праверка.



Фота — tomin.by