На мяжы з Украінай расійскі салдат застрэліў сяржанта і ўцёк з кулямётам

Як паведамляе censor.net.ua, раніцай 7 верасня ў некалькіх кіламетрах ад украінскай мяжы салдат тэрміновай службы, які стаяў на варце, застрэліў з аўтамата сяржанта-кантрактніка з іншай часткі. Пасля гэтага вайсковец забраў у забітага кулямёт і разам з яшчэ адным салдатам уцёк у лес.

Узброеных уцекачоў шукалі чатыры гадзіны. Інфармацыі пра тое, што яны супраціўляліся, няма. Салдаты аддалі зброю і боепрыпасы. Пра прычыны забойства сяржанта пакуль нічога невядома.