На мяжы з Украінай затрымалі "хуткую дапамогу" з кантрабанднай гарэлкай
"Хуткую дапамогу" з кантрабанднай гарэлкай затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Як паведамляе сайт proUA, 18-гадовы вясковец вёз у Беларусь амаль 300 літраў украінскай гарэлкі.
Аднак украінскія памежнікі заўважылі "хуткую" з чырвоным крыжом і надпісам "медыцынская дапамога", але без нумароў. Паколькі спыніцца кантрабандыст адмовіўся, супраць яго памежнікамі быў ужыты спецсродак "Кактус". Цяпер праводзіцца расследаванне.