На Нарачы можа адбыцца масавая смерць вугроў з-за спёкі

Сітуацыя з заморамі рыб у Беларусі пакуль не крытычная. Па звестках Мінпрыроды, рыба моцна пацярпела толькі ў Асіповіцкім вадасховішчы. Аднак навукоўцаў трывожыць возера Нарач, піша газета "Рэспубліка". Па звестках рыбаловаў-аматараў, вугры губляюць асцярожнасць і імкнуцца да берагоў. Прычынай можа быць толькі гарачае надвор'е і павышэнне тэмпературы ў Нарачы да 30 градусаў і вышэй. У вугроў у такіх умовах, кажуць навукоўцы, ад недахопу кіслароду абвастраюцца розныя захворванні.

Падобная сітуацыя прывяла да масавай смерці вугра ўлетку 1999 года ў Нарачы і возеры Беражжа ў Браславе.