На найбуйнейшым мінскім аўтарынку дзяржкантроль зладзіў масавыя праверкі

На мінскім аўтарынку "Малінаўка" прадстаўнікі дзяржкантролю праверылі прадпрымальнікаў, якія гандлююць запчасткамі. Праверкі пачаліся а 14-й гадзіне і цягнуліся да канца працоўнага дня. Як кажа дырэктар аўтарынку Яўген Быкаў, праверачных брыгадаў з КДК было даволі шмат. Быкаў: "Працаваў дзяржкантроль, правяраў працу прадпрымальнікаў. Наяўнасць дакументаў на тавары, дамоваў арэнды. Да нас яны не заходзілі, наш адміністратар падышоў да іх, але інфармацыі мы не атрымалі. Яны сказалі, што займаюцца сваімі справамі. Магчыма, гэта была мэтанакіраваная праверка. Тут нічога надзвычайнага не было. У нас прадпрымальнікі збольшага дысцыплінаваныя, усе дакументы ў іх ёсць, таму пытанні на павінны былі з'яўляцца".

Самі ж прадпрымальнікі кажуць, што праверкі многім даставілі непрыемнасці і амаль цэлы дзень перашкаджалі працаваць.