На некаторых дарогах Беларусі максімальная хуткасць — 120 км за гадзіну

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

"Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Мінтранс сумесна з ДАІ правёў аналіз, у выніку чаго было прынятае адпаведнае рашэнне", — удакладнілі спецыялісты. Гаворка ідзе аб участках аўтатрас I катэгорыі. Да асноўных характарыстык дарогі першай катэгорыі належыць наяўнасць як мінімум чатырох палос руху, па дзве ў кожным кірунку. Сустрэчныя патокі павінныя быць падзеленыя, да прыкладу, бар'ернай агароджай. Дазвол на павелічэнне хуткаснага рэжыму пачне дзейнічаць 10 кастрычніка.

Ён тычыцца наступных участкаў дарог:

Р-1 Мінск Дзяржынск (на ўсім працягу),

М-1 / Е 30 Брэст Мінск мяжа Расіі (з 573 па 610 км),

М-4 Мінск Магілёў (на ўсім працягу),

М-5 Мінск Гомель (на ўсім працягу, за выключэннем участкаў, якія знаходзяцца ў рэканструкцыі),

М-6 Мінск  Гродна (з 8 - 57 км).

Выключэнне складуць участкі названых аўтадарог, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад пешаходных пераходаў на адным узроўні, скрыжаванняў з левапаваротнымі з'ездамі, участкаў канцэнтрацыі ДТЗ.