На “Новай хвалі” Паліну Смолаву назвалі “расчараваннем конкурса”

Беларуская спявачка Паліна Смолава не здолела перамагчы на конкурсе “Новая хваля-2007” у Юрмале.
Яна падзяліла пятае-шостае месца разам з квартэтам хлопцаў з Казахстана. А выйграла конкурс Наталля Гардзіенка з Малдовы. Паліну Смолаву называюць “расчараваннем “Новай хвалі”.

Нібыта, беларуска толькі да трэцяга тура знайшла “падыходзячы для сябе рэпертуар” (яна праспявала песню “Мама”, якую калісьці выконвала на “Еўрабачанні”). Дарэчы, па выніках апошняга тура Смолава дзяліла 3-4 месцы з тымі ж казахамі.

30 ліпеня ў Юрмале адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурса. Будуць агучаныя ўладальнікі прызоў сімпатый гледачоў і Алы Пугачовай.

http://www.newsmusic.ru