На Новы год з алкагольным атручваннем шпіталізаваныя 38 чалавек

На працягу навагодніх святаў у Беларусі зафіксаваныя 107 выпадкаў алкагольнага атручвання, 38 чалавек з гэтым дыягназам шпіталізаваныя. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алег Панчук. Як перадае "Інтэрфакс", з 24 снежня 2009 года па 3 студзеня 2010 года зафіксавана 1493 галалёдныя траўмы, 109 чалавек шпіталізаваныя. Ад выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 15 чалавек, трое дастаўлены ў лякарні з траўмамі органаў зроку. Ад холадавых траўмаў пацярпелі 145 чалавек, зафіксаваныя 94 выпадкі пераахаладжэння, 51 выпадак абмаражэння, замерзлі да смерці 10 чалавек. 107 чалавек пацярпелі ад алкагольнага атручвання, 38 з іх дастаўлены ў лякарні.

У прыватнасці, у Мінску былі зафіксаваныя 26 алкагольных атручванняў, 17 чалавек дастаўленыя ў лякарні.