На няпоўны працоўны тыдзень пераведзеныя 137 тысяч работнікаў
За восем месяцаў 2009 года ў прамысловасці (за выняткам суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) 137 тыс. працаўнікоў былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем (днём) з ініцыятывы наймальніка. Па звестках Белстата, гэта ў 6,4 раза больш у параўнанні з мінулым годам. Колькасць працаўнікоў, якім быў дадзены адпачынак з ініцыятывы наймальніка, узрасла ў 4,7 раза — да 119,2 тыс. чалавек, інфармуе БелаПАН. Умоўна разлічаная колькасць штодня непрацуючых складала ў прамысловасці 19,7 тыс. чалавек (у студзені—жніўні 2008 года — 2,6 тыс. чалавек).
У жніўні 2009 года колькасць работнікаў, пераведзеных на працу з няпоўным працоўным тыднем (днём) з ініцыятывы наймальніка, склала 64,5 тыс. чалавек і ў параўнанні з ліпенем 2009 года паменшылася на 2,8%. Колькасць работнікаў, якім быў дадзены адпачынак з ініцыятывы наймальніка, скарацілася на 1,3% да 31,6 тыс. чалавек.