На пачатку наступнага тыдня выпадзе першы снег
А ўначы будзе да -5 градусаў. Надвор’е на выходных будзе халодным і сухім. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла супрацоўніца Белгідраметэацэнтру Людміла Парашчук. Тэмпература ўначы -5...0 градусаў. Удзень чакаецца 6-12 з плюсам.
Парашчук: "На пачатку наступнага тыдня чакаем змяненне ў характары надвор’я. Тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў халоднага атмасфернага фронту. Павялічыцца, згусціцца воблачнасць. Але тэмпература не зменіцца. Да гэтага халоднага надвор’я дададуцца яшчэ ападкі. І ёсць верагоднасць, што ў аўторак закружыць першы снег".
Фота: irkutskallnews2.ru