На памежным пераходзе на Століншчыне ўтварылася вялікая чарга з легкавікоў

Вялікая чарга з легкавікоў і мікрааўтобусаў утварылася на памежным пераходзе “Махро”, што на Століншчыне. Жадаючыя трапіць ва Ўкраіну беларусы могуць прастаяць у чарзе некалькі гадзін.  Памежнікі лічаць, што чэргі ўтвараюцца з-за блізкага пачатку школьнага сезону. У гэты час жыхары памежных раёнаў масава выязджаюць на ўкраінскія кірмашы, дзе набываюць вопратку, абутак і школьныя прыналежнасці сваім дзецям. У суседзяў гэтыя рэчы каштуюць у некалькі разоў танней.