На пасаду галоўнага трэнера ХК "Дынама" (Мінск) прэтэндуюць каля 10 чалавек

На пасаду галоўнага трэнера хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) разглядаецца 10—11 кандыдатаў, у тым ліку замежныя. Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміў старшыня Цэнтральнага савета БФСТ "Дынама" Юры Бародзіч 18 сакавіка на пазачарговай выбарнай канферэнцыі Федэрацыі хакею. Па словах Бародзіча, задачай-мінімум новага галоўнага трэнера, якога абяруць на конкурснай аснове, будзе выхад у плэй-оф КХЛ у наступным сезоне. У камандзе будуць выступаць легіянеры, закліканыя дапамагчы выканаць пастаўленую задачу. Іх колькасць будзе вызначаць галоўны трэнер, адзначыў Бародзіч.

У новай структуры клуба будзе месца для дзіцяча-юнацкай школы, якая 22 лютага ўжо пачала працаваць на "Мінск-Арэне". Школу плануецца зрабіць адной з найлепшых у краіне.