На пажары на заводзе вылічальнай тэхнікі загінулі 4 выратавальнікі (фота)
Падчас гашэння пажару на заводзе вылічальнай тэхнікі ў Мінску пад палаючымі руінамі апынуліся сямёра чалавек. Яны трапілі пад завалы складу гатовай прадукцыі прадпрыемства, які абрынуўся прыкладна ў 9:50, распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі:
Віталь Навіцкі: "Абрынулася страха падчас ліквідацыі пажару. Сем чалавек апынуліся пад заваламі".
Еўрарадыё: "Ці цяжкія траўмы іх?"
Віталь Навіцкі: "Рознай ступені цяжкасці. Пажар толькі што ліквідаваны - у 11.38".
Як паведамляе БЕЛТА, чацвёра выратавальнікаў загінулі. Двое - непасрэдна на месцы пажару, а двое сканалі ўжо ў лякарні.
Па словах прэс-сакратара, падчас пажару агонь ахапіў плошчу каля 200 квадратных метраў. Увесь час з палаючага складу валіў густы чорны дым. На месцы пажару працуюць эколагі, але якая менавіта шкода нанесеная навакольнаму асяроддзю, пакуль невядома.
У 11:38 пажар, які пачаўся каля 9-й гадзіны раніцы, быў нарэшце пагашаны. У яго ліквідацыі ўдзельнічалі 20 адзінак выратавальнай тэхнікі і 105 чалавек.
Фота: "Хартыя'97" і Onliner