На пажары ў Бабруйску выратавалі мужчыну і жанчыну (фота)
Пацярпелыя ў момант узгарання спалі і потым не маглі выбрацца самастойна.
Дваіх чалавек выратавалі на пажары ў Бабруйску. Узгаранне адбылося ў ноч на 13 лютага ў кватэры аднаго з дамоў па вуліцы Кастрычніцкай. Пра здарэнне на лінію 101 паведаміў сусед. Калі выратавальнікі прыбылі на месца выкліку, з акна кватэры на пятым паверсе ішоў дым.
Выратавальнікі ўскрылі ўваходныя дзверы і дапамаглі жыхарам кватэры выбрацца. У момант узгарання мужчына і жанчына спалі. Пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню.
У пакоі пашкоджаная мэбля, маёмасць, засмаленыя сцены і столь. Эвакуацыя людзей з суседніх кватэр не спатрэбілася.
Меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць з агнём пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

