На пажары ў Бярэзінскім раёне загінуў мужчына, трое чалавек пацярпелі
На пажары ў Бярэзінскім раёне загінуў 71-гадовы мужчына. Трагічнае здарэнне адбылося мінулай ноччу ў жылым доме ў вёсцы Манча. Апёкі 1-2 ступені (ад 6% да 30% цела) атрымалі і былі шпіталізаваныя трое чалавек — 24-гадовы ўнук загінулага, яго 22-гадовыя жонка і іх 3-гадовая дачка. Прычына пажару высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.
У сераду ў другой палове дня гарэў жылы прыватны дом у Паставах. На падлозе быў знойдзены труп гаспадыні. Прычына ўзгарання таксама пакуль невядомая.