На пажары ў мінскім шматпавярховіку эвакуявалі 18 чалавек (фота)
Ніхто не пацярпеў.
Пажар у дзевяціпавярховым доме па 2-м завулку Баграціёна ў Мінску здарыўся ў ноч на нядзелю. На час ліквідацыі агню давялося эвакуяваць 18 чалавек. Пацярпелых няма.
Узгаранне адбылося ў ствале смеццеправода. Агонь пашкодзіў электраправодку ў сутарэнні, праз што без святла засталіся чатыры пад’езды.
Як мяркуюць спецыялісты, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляюць у прэс-службе МНС.


