На пажары ў Мінску сур’ёзна пацярпела жанчына з маленькім дзіцем (фота)

25-гадовая жанчына і яе трохгадовы сын сур’ёзна пацярпелі на пажары, які здарыўся ў кватэры дома па вуліцы Харкаўскай у Мінску. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 23.15 20 ліпеня. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі, што з балкона на 4-м паверсе ідзе моцны дым.

На балконе знайшлі маладую жанчыну і яе дзіця. Абодва былі непрытомныя. Маці атрымала апёкі 70% цела 1-3 ступені, хлопчык — 50% цела 1-4 ступені. Абодва дастаўленыя ў лякарню ў цяжкім стане, медыкі змагаюцца за іх жыцці.
Узгаранне адбылося ў жылым пакоі кватэры. Прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне электрападаўжальніка, паведамляе прэс-служба МНС.