На першынстве свету па веславанні беларуска здабыла “золата” (фота)
На адзіночнай лодцы ў лёгкай вазе Алена Крывашэенка даказала, што сярод спартсмэнак на 23 гадоў яна на сёння лепшая. Алена падзялілася сваёй радасцю з Еўрарадыё. Крывашэенка: "Перамога чаканая, сёлета я многа трэніравалася. Хацелася б на Алімпіяду трапіць, але там няма сінглаў, паспрабуем у двойцы, будзем "скатвацца". У нас добрая супраца з трэнерам. Яго завуць Аляксандр Пятровіч Кашкалда. А слухачам Еўрарадыё, асабліва спартоўцам, зычу перамог. Вось я марыла пачуць гімн, быць першай, і ў мяне атрымалася".
Па словах трэнера Аляксандра Кашкалды, беларускім веслярам варта памяняць усю арганізацыю працы і больш рабіць стаўку на сваіх спартоўцаў.
Па словах трэнера Аляксандра Кашкалды, беларускім веслярам варта памяняць усю арганізацыю працы і больш рабіць стаўку на сваіх спартоўцаў.