На Піншчыне назіралі рэдкую прыродную з’яву - "нябёсныя вочы" (фота)

Над вёскай Альшаны, што пад Пінскам, назіралася рэдкая прыродная з’ява. На небе ўтварылася незвычайная хмара ў выглядзе чалавечага твару. На ім асабліва выразна глядзеліся вочы.


Мясцовыя жыхары былі вельмі напалоханыя гэтай чалавекападобнай выявай. Старыя людзі прызналі гэта за "знак з нябёсаў" і сталі казаць пра набліжэнне "канца свету".

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск