На пінскай вуліцы школьніца напала на пенсіянера, ён быў абрабаваны

Пенсіянера абрабавала вучаніца 10-га класа на пінскай вуліцы. 73-х гадовы пенсіянер, інвалід ІІ групы, звярнуўся ў міліцыю з заявай, што на яго ў цэнтры горада напала маладая дзяўчына.  Калі ён ужо падыходзіў да свайго дома, невядомая рабаўніца выхапіла ў яго з рук торбу з дакументамі, грашыма, прадуктамі, і збегла.

Пасля папярэдняга расследавання пад падазрэнне патрапіла 16-ці гадовая вучаніца адной з сярэдніх школ горада. Дзяўчыну абвесцілі ў вышук.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск