На плошчы Бангалор пачалася першамайская акцыя апазіцыйных камуністаў

У мінскім парку Дружбы народаў (каля поршчы Бангалор) пачалося апазіцыйнае святкаванне Першамая. Арганізатарам яго выступае Партыя камуністаў Беларуская. Акцыя ладзіцца з дазволу Мінгарвыканкаму. На пачатак святкавання на пляцоўцы сабралося каля паўтысячы чалавек. Сакратар ПКБ Алена Скрыган распавяла Еўрарадыё, што маёўка пачалася спакойна:

Скрыган: "Вось зараз мы на акцыі. Я асабіста распаўсюджваю літаратуру партыйную. Ужо тут пачаўся выступ музычнага гурта, збіраюцца людзі..."

Міліцыянты ўдзельнікам не перашкаджалі. Абмежаваліся хіба што заўвагай, калі камуністы ставілі лавы для гледачоў: гэта, маўляў, непарадак. Аднак арганізатары паабяцалі прыбраць за сабой — на гэтым канфлікт быў вычарпаны.