На правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2014 года прэтэндуюць 4 краіны
На правядзенне чэмпіянату свету 2014 года прэтэндуюць чатыры краіны – Беларусь, Латвія, Украіна і Венгрыя. ІІХФ зацвердзіла заяўкі ўсіх краін. Першапачаткова на правядзенне гэтага турніру прэтэндавала і Чэхія, але потым зняла кандыдатуру. Краіна-гаспадар чэмпіянату-2014 будзе абвешчаная на наступным кангрэсе ІІХФ у Берне, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, што чэмпіянат свету 2010 года адбудзецца ў Нямеччыне (Кёльн, Манегейм), чэмпіянат-2011 — у Славакіі (Браціслава, Кошыцэ), чэпмпіянат-2012 — у Фінляндыі (Хельсінкі, Турку), чэмпіянат-2013 — у Швецыі (Стакгольм, Мальме).