На Пружаншчыне падлічылі калодзежы з "жывой" і "мёртвай" вадой

Калодзежы з "жывой" і "мёртвай" вадой падлічылі ў Пружанскім раёне. "Нячыстых", забруджаных нітратамі і бактэрыямі, выйшла каля 60%.
Такая сітуацыя па ўсёй Брэсцкай вобласці, патлумачыў Еўрарадыё сітуацыю галоўны лекар Пружанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Эдвард Лагун. Нітратаў у вадзе стала больш з-за моцных дажджоў, якія, што праўда, вымылі шкодныя хімікаліі з гародніны.

Утрыманне нітратаў можна знізіць толькі правільным утрыманнем калодзежаў, кажа сп.Лагун. А вось для ачысткі калодзежа ад бактэрый на кароткі час можа дапамагчы адна таблетка аквакапсу.