На расійскай падлодцы загінулі толькі 3 вайскоўцы, астатнія - цывільныя
Тры афіцэры і 17 цывільных асоб загінулі на расійскай атамнай падводнай лодцы ў Ціхім акіяне. Яшчэ 21 чалавек шпіталізаваны. Раней паведамлялася пра большыя страты экіпажу. Прычынай смерці называецца патрапленне ў лугкія людзей газу фрэона.
Нагадаем, што па выхадзе падлодкі з базы адбылося "несанкцыянаванае спрацоўванне сістэмы пажаратушэеея з выкідам фрэону". Субмарына пашкоджанняў не мае, рэактарны адсек працуе "ў штатным рэжыме", інфармуюць афіцыйныя расійскія крыніцы. Па факце здарэння на падлодцы Ціхаакіянскага флоту Расіі распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе Газета.ru, найхутчэй гэта была атамная падводная лодка "Нерпа", якая праходзіла выпрабаванні. Нібыта, яе планавалі перадаць у арэнду на 10 гадоў Індыі за 650 мільёнаў долараў. Аднак расійскія ўлады катэгарычна абвяргаюць гэтую інфармацыю.