На рыбалцы загінуў кіраўнік беларускага зямляцтва ў расійскім Прыангар'і

Няшчасны выпадак з Уладзімірам Якавенкам здарыўся каля мястэчка Тураў у Іркуцкай вобласці. Падчас рыбалкі парыў ветру перакуліў човен. 71-гадовы Ўладзімір Якавенка патануў, а ягонаму малодшаму брату ўдалося выратавацца.  Як адзначае "Комсомольская правда", Уладзімір Якавенка ў Іркуцкім краі быў вядомым чалавекам. Ён быў першым намеснікам легендарнага ў гэтых краях губернатара Юрыя Ножыкава.

У партызанскім атрадзе ў Беларусі прайшло дзяцінства Якавенкі. Памятаючы пра гэта, ён падтрымліваў іркуцкую суполку беларусаў. Уваходзіў у кіраўніцтва "Байкал Росбанка", быў дарадцам "Росбанка".