На саміце АДКБ гаварылі пра Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання
Весці "скаардынаваную палітыку ў інфармацыйнай прасторы" дамовіліся на нефармальным саміце АДКБ у Кыргызстане 31 ліпеня кіраўнікі краін-удзельніц. Таксама было вырашана "стварыць у Расіі цэнтр інфармацыйных тэхналогій, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку спецыялісты ў гэтай сферы".
Удзельнікі саміта падтрымалі прапанову кіргізскага боку аб стварэнні на возеры Ісык-Куль пастаянна дзейнага цэнтра для маладзёжных збораў ваенна-спартыўных арганізацый дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Як адзначае БелаПАН, нефармальная сустрэча прэзідэнтаў доўжылася больш за дзве гадзіны. Яны размаўлялі пераважна на тэмы бяспекі, барацьбы з міжнародным тэрарызмам, праявамі рэлігійнага экстрэмізму ў зоне адказнасці АДКБ і ў свеце.
"Цэнтрам абмеркавання стала стварэнне Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання", — дадае тэлеканал ОНТ.
Нагадаем, у склад АДКБ уваходзяць сем краін: Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан і Кыргызстан. Беларусь не ўдзельнічала ў маскоўскім саміце і не падпісала дакумент аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання.