На сайце магілёўскага гарвыканкама галасуюць за беларускамоўную адукацыю
У Магілёве ўжо дастаткова жадаючых вучыць ўласных дзяцей па-беларуску. Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі апытання на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
Апытанне праводзіцца гарадскім аддзелам адукацыі. Пытанне сфармулявана канкрэтна: “Ці жадаеце Вы, каб Ваша дзіця навучалася на беларускай мове”. Адказы наведвальнікаў сайта гавораць самі за сябе: 64% (350 чалавек) адказалі станоўча, 30% (161 чалавек) не жадаюць беларускамоўнага навучання для сваіх дзяцей і 33 карыстальніка (6%) пакуль не вызначыліся ў сваім стаўленні да беларускай мовы навучання.
Апытанне працягваецца і кожны карыстальнік можа пакінуць сваё меркаванне.