На сцяне дома ў Віцебску адноўлены эскіз Малевіча (фота)
На сцяне дома, размешчанага на скрыжаванні вуліц Леніна і Праўды, з'явіўся павялічаны эскіз працы знакамітага мастака Казіміра Малевіча. Арт-акцыя "Вуліца УНАВІСа" прайшла ў другі дзень святкаванняў 1036-годдзя горада. Гэты эскіз мае ўласную гісторыю. Ён упрыгожваў дом на скрыжаванні Леніна і Праўды яшчэ ў 1980-я. Роспіс некалькі разоў дадаткова распісваўся малярамі домакіраўніцтва. Яны ўвесь час змянялі колеры, і такім чынам падпраўлялі Казіміра Малевіча ў яго творчасці. А пасля малюнак, якая стаўся сімвалам Віцебска, зафарбавалі.
Цяперашні роспіс, зроблены на аснове кампутарнага аналізу сапраўднага эскіза Малевіча, пакрыюць звышмоцнай фасаднай фарбай. Над роспісам сцяны будынка, размешчанага недалёка ад былой віцебскай Народнай мастацкай вучэльні, працавалі мастакі Алена Чуйкова, Андрэй Духоўнікаў і Аляксандр Вышка, паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска".

Фота: Сяргей Серабро.