На шклозаводзе "Нёман" збіраюць подпісы за падследнага дырэктара (фота)

На бярозаўскім шклозаводзе "Нёман" начальнікі зменаў пачалі збор подпісаў сярод рабочых пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі. У звароце гаворыцца пра тое, як шмат для прадпрыемства зрабіў дырэктар "Нёману" Ігар Бацян. Ініцыятарамі звароту сталі супрацоўнікі адміністрацыі прадпрыемства. Каб не мець праблемаў з начальствам, людзі падпісваюцца, нават не чытаючы зварот.

Як паведамляў "Ежедневник", пракуратура Гродзенскай вобласці пачала крымінальную справу на гендырэктара шклозаводу "Нёман" Ігара Бацяна і яго намесніцу па эканоміцы Іны Клішэвіч. Паводле папярэдніх звестак, іх вінавацяць у тым, што на працягу 2007-2009 гадоў яны прычынілі шклозаводу "Нёман" шкоду на суму каля 73 мільярдаў рублёў.