На складах Баранавічаў набралося прадукцыі на яшчэ адзін Лядовы палац
У Баранавіцкім гарвыканкаме прааналізавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада і прыйшлі да высновы: выкананыя толькі 4 паказчыкі з 12. Самае дзіўнае, што ўлады прагназавалі менавіта такія вынікі. Па словах старшыні гарвыканкаму Віктара Дзічкоўскага, з 11 прадпрыемстваў, якія дапусцілі спад вытворчасці, чатыры - з галіны машынабудавання: агрэгатны, станкабудаўнічы, завод "Атлант " і "Гандальмаш". Так, на заводзе гандлёвага машынабудавання аб'ём вытворчасці знізіўся да 68,8%, заробкі - да 505 тысяч рублёў у месяц. Сярэдні заробак у Баранавічах - 906 тысяч рублёў. На агрэгатным заводзе, дзе нядаўна пратэставалі рабочыя, месячны заробак - 733 тысячы рублёў.
Складскія запасы прадукцыі прадпрыемстваў камунальнай уласнасці ў Баранавічах складаюць 12 мільярдаў рублёў. А ў цэлым па горадзе асела на складах прадукцыі амаль на 93,3 млрд рублёў - столькі каштуе пабудаваны нядаўна лядовы палац. Экспарт апынуўся на ўзроўні 61%. На 38% ён упаў у расійскім напрамку.
У сувязі з гэтым старшыня камітэту па эканоміцы Брэсцкага аблвыканкаму Андрэй Клец, які ўзяў удзел у сходзе, заклікаў прысутных шукаць інвестараў у Кітаі, Нямеччыне, Францыі ды Італіі.