На "Славянскім базары" будуць ужытыя беспрэцэдэнтыя меры бяспекі

Беспрэцэдэнтыя меры бяспекі будуць ужытыя падчас правядзення ў Віцебску фестывалю "Славянскі базар". Нагадаем, ён распачнецца ўжо на гэтым тыдні.  Як паведамляе тэлеканал СТВ, за бяспекай жыхроў і гасцей горада будуць сачыць 1300 супрацоўнікаў міліцыі і ўнутраных войскаў, а таксама народная дружына. Ужо з панядзелка яны перайшлі на ўзмоцнены рэжым службы. Акрамя таго, на вуліцах за парадкам будуць сачыць больш за 50 камер відэаназірання.

У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць усталяваныя металадэтэктары, а на прапускных пунктах на галоўную канцэртную пляцоўку фестывалю будуць дзяжурыць сапёрна-піратэхнічныя службы. У наваколлі месцаў правядзення канцэртаў забараняецца продаж спіртных напояў.