На "Славянскім базары" выступяць зоркі беларускага шансона "Дрозды" і "Л.О.М."
На сёлетнім "Славянскім базары" не абыйдзецца без традыцыйнага канцэрта зорак шансона. 16 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску свае творчыя праграмы прэзентуюць гурты "Штар" і "Бутырка", Алена Апіна, Аляксей Глызін і Віктар Каралёў. Фронт Беларусі на гэтым "свяце" музыкі будуць абараняць самыя нечаканыя прадстаўнікі айчыннага шансона: "Дрозды" і "Лекарство от Меланхолии".
Для лідэра "Л.О.М." Яўгена Салдаценкі тое, што яго гурт грае шансон, стала вялікім адкрыццём.
"Я рады, што разумныя людзі за нас вырашылі і нарэшце-такі вызначылі генеральны напрамак музыкі "Л.О.М.": шансон! — смяецца музыка. — А то я раней неяк вагаўся паміж рэтра-рокам, проста рокам і аўтарскай песняй у рок-аранжоўцы.