На Століншчыне з мінулага года шукаюць гаспадара кашалька з 600 тыс. рублёў

Гаспадара кашалька з 600 тысячамі рублёў ужо пяць месяцаў шукаюць у Столінскім раёне.  У снежні 2007-га яго знайшоў у вёсцы Манькавічы каля царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў мясцовы жыхар. Ён перадаў знаходку ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова звярталіся праз мясцовыя СМІ да жыхароў раёна з просьбай адгукнуцца гаспадара кашалька, але ён не знайшоўся дагэтуль, інфармуе БелаПАН