На тэатральным фэсце "Белая вежа" ўпершыню паказалі новы жанр — саўндраму
На міжнародным тэатральным фэсце "Белая вежа" ў Брэсце сёлета быў паказаны новы жанр — саўндрама. Як інфармуе БЕЛТА, на суд брэсцкіх прыхільнікаў тэатральнага мастацтва была вынесеная першая частка трылогіі "Гогаль.Вечары". Гэта сумесная пастаноўка Маскоўскага тэатральнага цэнтра імя Меерхольда, кампаніі "Theatre Solutions" і студыі "SounDrama".
Саўндрама — гэта сінтэз розных мастацтваў: тэатра, харэаграфіі, музыкі, які прадугледжвае асаблівыя штукарствы ў касцюмах, дэкарацыях, акцэнт на музычнае суправаджэнне. У спектаклі, які ў мінулую нядзелю ў Брэсце паказалі масквічы, шмат музыкі. Нароўні з арыгінальным тэкстам Гогаля ў спектаклі задзейнічаны традыцыйны ўкраінскі фальклор.
XIV Міжнародны тэатральны фэст "Белая вежа-2009" працягнецца да 12 верасня.