На тэлеканале "Лад" стартуе новы гістарычны праект "Альбарутэнія"
21 снежня на тэлеканале "Лад" стартуе новы праект "Альбарутэнія". Ён прысвечаны гісторыі Беларусі, паведамляе БелаПАН. Гэты цыкл праграм працягвае гістарычную тэматыку, пачатую праектам "Жарсць і ўлада". Аlbaruthenia — гэта назва Беларусі, якую можна пабачыць на картах Сярэднявечча. Аўтары праекта выкладаюць гістарычныя падзеі ў кантэксце іх уплыву на лёс Беларусі і наадварот — разглядаюць уплыў Беларусі на галоўныя сусветныя гістарычныя падзеі.
У першых выпусках "Альбарутэнія" распавядзе пра крыжовыя паходы і Тэўтонскі Ордэн, падзенне Рымскай імперыі, узнікненне новых дзяржаваў.
У першых выпусках "Альбарутэнія" распавядзе пра крыжовыя паходы і Тэўтонскі Ордэн, падзенне Рымскай імперыі, узнікненне новых дзяржаваў.