На тэлеканале НТВ не паказалі чарговы фільм аўтараў серыялу "Хросны бацька"

Дакументальны фільм "Справа ў кепцы", прысвечаны мэру Масквы Юрыю Лужкову, не быў паказаны вечарам у пятніцу на спадарожнікавым тэлеканале НТВ-плюс. Ён дэманстраваўся толькі некалькі хвілін. Кіраўніцтва тэлеканала заявіла, што адбыўся тэхнічны збой і фільм пакажуць у іншы час, паведамляе Газета.ru.  Як адзначае сайт utro.ru, "выкрывальніцкую" стужку пра Лужкова знялі аўтары скандальнага серыялу "Хросны бацька".