На трасе Мінск–Гродна фура зачапіла аўтобус з пасажырамі (фота)
Пад Шчучынам на трасе Мінск–Гродна ў ноч на 2 лістапада адбылася аварыя: пасажырскі аўтобус Mercedes-Benz сутыкнуўся з цягачом, які буксаваў аўтапоезд Volvo.
Як распавёў Еўрарадыё супрацоўнік Гродзенскай абласной ДАІ Алег Дук, пасля сутыкнення аўтобус загарэўся. Салон яго выгараў цалкам. У аўтобусе знаходзілася каля 40 чалавек, тры з іх пасля аварыі былі шпіталізаваныя:
Дук: "Тры чалавека шпіталізавана. Наколькі мне вядома, у адной жанчыны апёк твара, у двух іншых асобаў траўмы механічныя".
Кіроўцы машынаў не пацярпелі. Цяпер даішнікі высвятляюць прычыны сутыкнення пасажырскага аўтобуса з цягачом.

Фота: Onliner.by