На трасе пад Баранавічамі перакулілася польская фура з яблыкамі (фота)
Мяркуецца, што кіроўца заснуў за рулём.
У Баранавіцкім раёне на аўтатрасе Брэст — Мінск — мяжа Расіі перавярнулася польская фура. Здарэнне адбылося раніцай 6 траўня каля вёскі Лясная.
Як паведамляе Intex-press, кіроўца вёз у Баранавічы на разгрузку яблыкі. Супрацоўнікі ДАІ мяркуюць, што ён заснуў за рулём, у выніку чаго фура з'ехала з дарогі і перакулілася. Сам кіроўца не пацярпеў. У яго адносінах склалі пратакол аб парушэнні рэжыму працы і адпачынку.

Фота з сацыяльных сетак.