На ўкраінска-беларускай мяжы з'явіўся білборд з выявай Мілінкевіча
На ўкраінска-беларускай мяжы з'явіўся білборд з выявай кіраўніка руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча і надпісам "Разам у Еўропу!". Білборд размешчаны з украінскага боку мяжы.
Як патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч "Радыё Свабода", для яго гэта было прыемнай нечаканасцю.
"У нас ва Ўкраіне нямала партнёраў і людзей, якія нас паважаюць і падтрымліваюць. Гэта была менавіта іх ініцыятыва", - кажа Аляксандр Мілінкевіч.
У 2006 падобныя білборды ўзнікалі на трасах Гродна-Беласток і Масква–Мінск.