На Веткаўшчыне знайшлі каля 120 мінамётных мін часоў вайны

У лесе бліз вёскі Аднаполле Веткаўскага раёна Гомельшчыны былі знойдзеныя каля 120 мінамётных мін часоў Другой сусветнай вайны.

Як паведамляе БЕЛТА, боепрыпасы знайшоў адзін з мясцовых жыхароў. Знаходзячыся ў лесе, мужчына пабачыў прадметы, падобныя да снарадаў. Да месца знаходкі выехалі міліцыянты і сапёры з вайсковай часці 5525.

Пры абследаванні ляснога ўчастка сапёры дасталі на паверхню 116 мінамётных мін, 4 капсульныя ўтулкі, 4 артылерыйскія снарады і 4 узрывальнікі да іх. Боепрыпасы вывезеныя і знішчаныя на палігоне.

Фота — visti.ks.ua